29 красавiка 2024, панядзелак, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Белгарадзе грымнуў выбух

5
У расейскім Белгарадзе грымнуў выбух

На праезную частку ўпаў дрон.

У расейскім Белгарадзе ля Харкаўскай гары адбыўся выбух. Паводле папярэдніх звестак, прычынай стала падзенне беспілотніка на праезную частку, паведаміў губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў, піша The Moscow TImes.

Паводле ягоных слоў, два чалавекі пацярпелі. Аднаго мужчыну з падазрэннем на страсенне мазгоў павезлі ў гарадскую лякарню №2, другі з лёгкімі ўдарамі ад шпіталізацыі адмовіўся.

Таксама быў пашкоджаны адзін аўтамабіль. На месцы працуюць аперацыйныя службы і следчая група. Абставіны здарэння ўдакладняюцца.

Відавочцы пішуць, што вуліца Шчорса перацятая — у выніку выбуху былі пашкоджаныя аўтамабілі, якія знаходзіліся там, і выбітыя шыбы ў вокны найбліжэйшых дамоў. Пракрамлёўскі тэлеграм-канал Mash паведамляе пра 9 пацярпелых, у большасці з якіх – аскепкавыя раны.

Спецыяльныя службы спраўджваюць інфармацыю аб падзенні яшчэ аднаго беспілотніка ў Белгарадзе. Паводле папярэдніх звестак, другі дрон упаў ля вуліцы Кутузава, піша Baza.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках