29 красавiка 2024, панядзелак, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Трамп прызнаўся ў захоўванні сакрэтнага дакумента

10
CNN: Трамп прызнаўся ў захоўванні сакрэтнага дакумента

Ён належаў Пэнтагону і датычыўся Ірана.

Федэральная пракуратура ЗША атрымала доступ да аўдыёзапісу 2021 года, на якім былы прэзідэнт Дональд Трамп прызнаецца, што мае дакумент з грыфам "сакрэтна" аб Іране.

Пра гэта паведамляе CNN.

Крыніцы, знаёмыя з аўдыёзапісам, заявілі, што гэты дакумент належаў Пэнтагону і датычыўся патэнцыйнага нападу на Іран. Сустрэча, паводле іхніх слоў, адбылася ў ліпені 2021 года ў гольф-клубе Трампа ў Бэдмінстары, штат Нью-Джэрсі.

Тады Трамп нібыта ўбачыўся з двума людзьмі, якія працавалі над аўтабіяграфіяй былога кіраўніка адміністрацыі Трампа Марка Мэдоўза. Крыніцы адзначылі, што гэтыя людзі не былі дапушчаныя да сакрэтнай інфармацыі.

«Запіс падважвае аргумент Трампа, які заяўляў, што рассакрэціў усе дакументы пасля адыходу з пасады прэзідэнта», - піша выданне.

У 2022 годзе ФБР канфіскавала з маёнтка Трампа ў Флорыдзе Мар-а-Лага больш за 300 дакументаў: 184 з іх у 15 скрынках былі адпраўленыя ў Нацыянальную адміністрацыю архіваў і дакументацыі ЗША ў студзені, 38 - перададзеныя следчым адвакатам Трампа ў чэрвені, яшчэ больш знайшлі падчас санкцыянаванага судом ператрусу 8 жніўня. У спісе дакументаў, знойдзеных агентамі ФБР у рэзідэнцыі Трампа, сярод іншага значыліся тыя, якія названыя "цалкам сакрэтнымі" і "канфідэнцыйнымі".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках