29 красавiка 2024, панядзелак, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сезонная гародніна на рынку і ў крамах: параўналі кошты

Сезонная гародніна на рынку і ў крамах: параўналі кошты
ФОТА: TOCHKA.BY

Тое, што прадаецца на рынку, не абавязкова таннейшае, чым у краме.

Лета пачалося, а гэта значыць, што на прылаўках рынкаў і ў крамах - процьма гародніны новага ўраджаю. Але часам кошт на адны і тыя ж таварныя пазіцыі ў розных месцах можа адрознівацца. Tochka.by параўнала кошты на рынку і ў краме на папулярныя ў беларусаў агуркі, памідоры і бульбу.

Кошт бульбы

Журналісты адправіліся на рынак «Заходні» ў Менску, ён менш разрэкламаваны, чым «Камароўка».

Кошт бульбы ў прадаўцоў адрозніваецца. Недзе можна купіць маладую бульбу ўраджаю 2023 года па 4,5 рубля, а ў кагосьці ёсць па 4 рублі за кіло.

- Гэта азербайджанская бульба. Беларускай пакуль няма, зарана. Трэба месяц пачакаць яшчэ, - кажа прадавец.

У крамах таксама прадаюць маладую бульбу - у асноўным з Азербайджана. Напрыклад, сетка «Алмі» рэалізуе бульбу новага ўраджаю на вагу па 3,28 рубля за кіло.

На дастаўцы ў «Еўраопта» ранняя імпартная бульба па 3,33 рубля.

Атрымліваецца, што гандлёвыя сеткі прапануюць «другі хлеб» беларусам танней, чым рынак. Але на рынку патаргавацца можна, а ў краме - не.

Кошт агуркоў

Агуркі ў чэрвені, мабыць, самая папулярная гародніна. Салодкі і духмяны плод новага ўраджаю пакупнікі бяруць адразу па 2-3 кілаграмы.

На Заходнім рынку ўжо некалькі тыдняў толькі беларускія агурочкі. Геаграфія паставак - Берасцейская вобласць. Шмат агуркоў з Пінска, Століна, Драгічына.

Тыя, што большыя, прадаюць ужо па 3,50 рубля за кіло. Тыя, што меншыя і саладзейшыя, – ад 4 да 4,5 рубля.

- Вазьміце больш - зробім зніжку, - кажа прадавец, ён жа фермер са Століна.

Ёсць і гладкія вялікія агуркі з беларускіх фермерскіх гаспадарак - па 3,5 і 4 рублі.

У крамах ёсць і больш бюджэтная «калючая» гародніна. Да прыкладу, супермаркет «Санта» рэалізуе гладкія расейскія агуркі па 2,01 рубля за кіло.

Беларуская кароткаплодная калючая гародніна даражэйшая - 3,86 рубля за кг.

У краме «Алмі» што сярэднеплодныя, што кароткаплодныя агуркі рэалізуюць аднолькавым коштам- 4,29 рубля за кіло.

У «Едастаўцы» самы танны агурок каштуе 3,89 рубля за кіло, ёсць і па 3,99 рубля.

Цэны памідораў

Таматы на рынку прадаюць рознымі коштамі - розніца часам у дзесяць рублёў.

Напрыклад, беларускія агуркі каштуюць 4,50 рубля за кіло. Ёсць мясцовыя таматы па 5 рублёў, па 5,50.

- Усё ад гатунку залежыць, чым саладзейшыя і сакавіцейшыя - тым даражэйшыя, - тлумачаць на рынку.

Азербайджанскіх памідораў таксама шмат. Ёсць гатункі коштам 8,50 рубля за кіло, ёсць і па 18,5.

У гандлёвых сетках таксама розныя кошты на таматы.

Так, у «Алмі» кіло беларускіх памідораў прадаюць па 5 рублёў. Ёсць і таматы «Ружовыя» па 6,59.

У «Санце» беларускія слівападобныя таматы рэалізуюць па 5,43 рубля за кіло.

А ў «Едастаўцы» самыя бюджэтныя - па 3,64 рубля, але ёсць і даражэйшы беларускі варыянт - 8,34 рубля.

Агароднінная праблема ў міжсезонне

Калі ў цёплы перыяд аб даступнасці агародніны беларусы нават не думаюць, бо на прылаўках усяго стае - і па адэкватных цэнах, то ў зімовы перыяд праблема ўзнікае пастаянна. «Залатыя» агуркі, памідоры і перцы нарабілі ў 2023 годзе шмат шуму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках