29 красавiка 2024, панядзелак, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўзнагародзіць лукашэнкаўскіх шпіёнаў

20
Расея ўзнагародзіць лукашэнкаўскіх шпіёнаў

Пра гэта заявіў Церцель.

Супрацоўнікі замежнай выведкі Беларусі атрымаюць узнагароды ад Расейскай Федэрацыі. Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік КДБ Іван Церцель, паведамляе БелТА.

Ён адмовіўся расказаць, за што менавіта Расея ўзнагародзіць беларускіх выведчыкаў, але заявіў, што беларускія спецслужбы перадаюць інфармацыю расейскім.

«Вы павінны разумець абмежаванасць, закрытасць нашай працы. Мы гэтую працу праводзім, мы валодаем інфармацыяй. Я сказаў бы так: мы нават падказваем нашым расейскім сябрам і калегам, перадаём і здабываем пэўную інфармацыю. Сёння ў падзяку (не буду раскрываць, завошта) шэраг афіцэраў нашай замежнай выведкі будуць узнагароджаны ўзнагародамі Расейскай Федэрацыі. Тэма закрытая, таму я не скажу, але яна звязана з многімі пытаннямі», - заявіў Церцель.

Сёння на сустрэчы кіраўнікоў спецслужбаў краін СНД з Лукашэнкам Церцель палохаў дыктатара «баявымі атрадамі» з Украіны і краін ЕЗ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках