У Менску адбылося ДТЗ з «паравозікам» з шасці аўтамабіляў
4- 9.05.2023, 20:02
- 8,042

Фотафакт.
У Менску адбылося ДТЗ з удзелам шасці аўтамабіляў, яны ўчынілі «паравоз». Пра гэта паведамляе УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.
Сёння а 16.30 на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцай Алібегава сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў: «Lada», «Toyota», «Volkswagen», «Acura, «BMW», «Volkswagen». Папярэдне, ДТЗ адбылося з прычыны невыканання бяспечнай дыстанцыі», — паведамляе УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. На месцы працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Менска.
У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што кроўца абавязаны выконваць такую дыстанцыю да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, якая б дазволіла пазбегнуць сутыкнення пры экстраным тармажэнні або прыпыненні, а таксама не займацца падчас кіравання аўтамабілем іншымі дзеяннямі.
