Крамлёўскі пул спудлаваў
10- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «CYNIC»
- 9.05.2023, 17:18
- 29,846

Дэманстратыўнае падкрэсліванне хворага дыктатара - благі знак.
Паказваць хворага «сябра» ў таталітарнай дзяржаве не прынята. Крэмль жыў і жыве паводле даволі старой метадычкі пра «сяброў-дыктатараў». Нават вольная прэса часоў Ельцына доўга пісала аб «цвёрдым поціску рукі» і «кабінетнай працы».
Тое, што апублікаваў Крэмль, - неймаверна ў дачыненні да Лукашэнкі.
Мінулы раз відавочны «развод» быў паміж Такаевым і Назарбаевым, якія дэманстратыўна раз'ехаліся на розных самалётах падчас пераднавагодняга зборышча. Пасля гэтага Назарбаеў неўзабаве быў спісаны, а Такаеў узяў усе рычагі ўлады ў свае рукі.
Цяпер Крэмль вельмі неакуратна паказаў «твар Лукашэнкі без грыму». Зусім выпадкова крамлёўскі пул зняў момант, калі Лукашэнка просіць яго падвезці да наступнага месца дыслакацыі. І далей Крэмль публікуе кадр застолля, на якім Аляксандра Рыгоравіча не назіраецца.
Лукашэнка добра ведае правілы медыйнай гульні, таму такое дэманстратыўнае вылучэнне «хворага» дыктатара - дрэнны знак для яго. Так дэманстратыўна «сяброў» Крэмль яшчэ не хаваў у жывым эфіры.
Тэлеграм-канал «CYNIC»