УСУ ўдарылі па базе акупантаў пад Марыюпалем
3- 30.05.2023, 21:11
- 10,344

З’явіліся фота і відэа.
Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдары па базе акупантаў у вёсцы Юр'еўка пад Марыюпалем (Данецкая вобласць). Будынкі, у якіх былі расейцы, былі значна пашкоджаныя.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на дарадцу Марыюпальскага гарадскога галавы Пятра Андрушчанку.
«Юр'еўка, аздараўленчы комплекс “Ялта”. У кагосьці яшчэ засталіся сумневы ў ста загінулых акупантах», – гаворыцца ў паведамленні.

На фота можна ўбачыць наступствы ўдараў па комплексе, у якім размяшчаліся расейцы. Верхнія паверхі будынка былі значна пашкоджаныя.
Таксама было апублікаванае відэа, на якім зафіксаваныя ўдары па базе акупантаў.