У Шклоўскім раёне вясковец абліў жанчыну бензінам і падпаліў
9- 30.05.2023, 21:03
- 11,544

За жыццё пацярпелай змагаюцца медыкі.
Крымінальную справу распачалі ў дачыненні да 52-гадовага жыхара Шклоўскага раёна, які абліў сужыцельку гаручай вадкасцю і падпаліў. Падрабязнасці інцыдэнту расказаў набліжаны да МУС тэлеграм-канал.
24 траўня ў абласную лякарню Магілёва даставілі 62-гадовую жанчыну з апёкамі большай часткі цела. Пацярпелая паспела расказаць медыкам, што траўмы яна атрымала ад свайго сужыцеля.
Высветлілася, што напярэдадні пара пасварылася. Мужчына абліў жанчыну гаручай вадкасцю і падпаліў. Толькі праз некаторы час ён патэлефанаваў у хуткую.
Цяпер за жыццё жанчыны змагаюцца медыкі. На мужчыну пачалі крымінальную справу.