Сунак скіруецца да Байдэна дамаўляцца пра ваенную дапамогу для Украіны
4- 30.05.2023, 20:18
- 5,654

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі правядзе перамовы з прэзідэнтам ЗША на наступным тыдні.
Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак правядзе перамовы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам на наступным тыдні. Яны абмяркуюць далейшыя пастаўкі вайсковай дапамогі для Украіны.
Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніка прэм'ер-міністра Брытаніі, якую прыводзіць Reuters.
«Сунак будзе ў Вашынгтоне ў сераду і чацвер на наступным тыдні для сустрэчаў з Байдэнам, чальцамі Кангрэса і бізнэс-лідарамі ЗША», – гаворыцца ў заяве.
Адзначаецца, што Сунак зробіць свой першы афіцыйны візіт у Вашынгтон з таго часу, як у кастрычніку быў прызначаны прэм'ер-міністрам. Ён хоча наладзіць стасункі з ЗША пасля таго, як яны былі напружаныя праз выхад Вялікай Брытаніі з Еўрапейскага Звязу ў 2020 годзе.
Прадстаўнік прэм'ер-міністра Брытаніі дадаў, што лідары краінаў будуць мець магчымасць абмеркаваць розныя пытанні, у тым ліку і падтрымку Украіны.