Навукоўцы назвалі прадукты, якія замяняюць шпацыр з чатырох тысяч крокаў
5- 30.05.2023, 18:49
- 17,490

Гэтыя прадукты спрыяюць актыўнаму працэсу тлушчаспальвання і паляпшаюць абмен рэчываў у арганізме.
Навукоўцы высветлілі, якія прадукты могуць замяніць шпацыр з чатырох тысяч крокаў за дзень. Адпаведнае даследаванне апублікавалі на партале Oxford Academic.
Для эксперыменту былі задзейнічаныя 2380 удзельнікаў, у якіх вымяралі розныя паказчыкі. Кожны ўдзельнік запоўніў анкету аб сваіх харчовых паводзінах.
Вынікі даследавання паказалі, што людзі, якія ўжывалі пяць порцый садавіны і гародніны цягам дня, мелі амаль такі ж узровень фізічнай падрыхтоўкі, як у тых, хто праходзіў чатыры тысячы крокаў за дзень. Спецыялісты растлумачылі гэта тым, што гэтыя прадукты спрыяюць актыўнаму працэсу тлушчаспальвання і паляпшаюць абмен рэчываў у арганізме.
Навукоўцы адзначылі, што гэтае даследаванне не мае навуковага характару, таму нельга з поўнай упэўненасцю заяўляць, што здаровае харчаванне можа цалкам замяніць фізічную актыўнасць. Нягледзячы на гэта, праведзеная праца давяла, што збалансаваны рацыён харчавання станоўча ўплывае на паляпшэнне спартыўных вынікаў, паведамляецца на партале.