«Як гэта было страшна»: расейская балерына Валачкова запанікавала праз удары дронаў
41- 30.05.2023, 17:38
- 26,946

Прыхільніца вайны адчула на сабе ўсё яе «хараство».
Вядомая расейская балерына Анастасія Валачкова, прыхільніца вайны РФ супраць Украіны, спалохалася выбухаў пасля налёту дронаў на Падмаскоўе.
Зорка апублікавала відэа, якое апынулася ў распараджэнні Telegram-канала Mash, у хатняй абстаноўцы з пакоя з адчыненымі вокнамі. Цяпер сторыс з незразумелых прычын выдалены.
«Уяўляеце, такія былі выбухі. Потым мне тэлефануюць людзі і пытаюцца, ці ўсё ў парадку. У нас, выяўляецца, беспілотнік збілі. Наогул, Божухна, які жах, як гэта было страшна», - паведаміла за кадрам расейская балерына.