Пасля нападу на Маскву ў Кастраме таксама заўважылі дрон у небе
5- 30.05.2023, 15:46
- 6,810

Расейцы ў паніцы.
У расейскай Кастраме ў небе заўважылі лятальны апарат, магчыма, беспілотнік. Гэта адбылося ўжо пасля ранішняй атакі дронаў на Маскву.
Telegram-канал Mash паведамляе, што жыхар мікрараёна Давыдоўскі ў Кастраме сёння, пасля нападу дронаў на Маскву, паведаміў аб заўважаным у небе лятальным апараце - магчыма, БПЛА.
Са слоў мужчыны, ён ляцеў у бок горада Буй.

Нагадаем, сёння раніцай беспілотнікі ўрэзаліся ў дамы ў Маскве і вобласці. Расейскія СМІ паведамлялі, што да нападу былі прыцягнутыя 32 дроны, з якіх 19 нібыта збілі. Пры гэтым у Мінабароны РФ налічылі ўсяго восем дронаў.
У Паветраных сілах Украіны запэўніваюць, што атака дронаў на Маскву - унутраныя праблемы краіны-агрэсаркі.