«Чаго вы так радуецеся?» Салаўёў учыніў скандал у эфіры праз удары па Маскве
24- 30.05.2023, 14:35
- 36,460

Прапагандысту не спадабалася рэакцыя расейцаў на атаку на Рублёўку.
Расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў абурыўся, што шмат хто з расейцаў радуецца ў сацыяльных сетках пасля атакі БЛА ў Маскве і Падмаскоўі, маўляў, "маскоўцы сёння даведаліся, што ў краіне ідзе вайна".
Абурэнне Салаўёў выказаў у жывым эфіры сваёй аўтарскай праграмы, паведамляе Цензор.НЕТ.
«Хлопцы, а чаго вы гэтую лухту пішаце? Вам што, падабаецца тое, што ўдар ідзе па Маскве?» - звярнуўся ён да аўдыторыі.
Салаўёў заклікаў расейцаў не кпіць з жыхароў Масквы і Рублёўкі.
«Што вы так цешыцеся? «Ах, Рублёўка…». А тамака не расейскія людзі жывуць? Ці не нашы з вамі суайчыннікі? "Ах, Масква…". А што, усе маскоўцы на смузі і ў фалафельнай? Чаго вы так радуецеся? - заявіў ён.
«Толькі паварушыцеся і прыбярыце вось гэтае сваё «Так вам і трэба!». Вось так крыху сваё эга, што не сталі зоркамі, у сраку сабе засуньце. І аб краіне падумайце. І пра людзей падумайце», - падсумаваў прапагандыст.
Нагадаем, раней паведамлялася, што раніцай беспілотнікі атакавалі Маскву. Мэдыі адзначылі, што пад Масквой збілі больш за 10 БЛА.