У Беларусі заблакавалі сайт dev.by
14- 30.05.2023, 12:39
- 9,722

Гэты сайт спецыялізуецца на навінах IT-індустрыі.
У Беларусі заблакавалі сайт dev.by, які спецыялізуецца на навінах IT-індустрыі, паведамляе БАЖ.
Інтэрнэт-рэсурс перастаў адкрывацца ў некаторых аператараў сувязі ў Беларусі яшчэ ў канцы мінулага тыдня. Аднак ніякіх афіцыйных заўваг з боку ўладаў рэдакцыя не атрымлівала. Таму заснавальнікі спадзяваліся, што гэта тэхнічная накладка.
Але пасля выходных сайт так і не пачаў дзейнічаць. Пры гэтым за межамі Беларусі ён адкрываецца і абнаўляецца.