«Страшна бабахае»: Сабчак расказала пра паніку расейскай эліты на Рублёўцы
20- 30.05.2023, 11:50
- 33,274

У элітных пасёлках зямля трэслася ад выбухаў пасля нападу рою беспілотнікаў.
Расейская эліта напалоханая ранішнім налётам беспілотнікаў на Маскву і Маскоўскую вобласць - моцныя выбухі былі чутныя ў элітных пасёлках у Падмаскоўі.
Расейская журналістка Ксенія Сабчак (дачка чальца Рады Федэрацыі РФ Людмілы Нарусавай) у сваім Telegram-канале паказала перапіску з сябрам у мэсэнджэры, мяркуючы з якой, расійскую эліту з раніцы ахапіла паніка.
Выбухі і налёт беспілотнікаў сталі вялікім сюрпрызам для жыхароў Рублёўкі і Барвіхі.
Сабчак піша, што яе сябрам страшна.
«Блізкі сябар, які жыве на Рублі: «Пі****. Выбухі ў Барвісе. Страшна бабахае», - піша яна, публікуючы скрыншоты перапіскі.
На апублікаваных здымках з тэлефона - размова-перапіска Сабчак з сябрам: яна дзеліцца падрабязнасцямі шасці выбухаў з розніцай 10 хвілін.
Мяркуючы з яе ўражанняў, зямля пасля выбухаў трасецца. Згодна з паведамленнямі, налёт на Маскву і Падмаскоўе ўключаў рой з больш як 30 ударных беспілотнікаў.
