Украіна дэнансавала пагадненне з Беларуссю аб пенсіях
10- 30.05.2023, 11:34
- 10,712

Ініцыятарам гэтай пастановы быў украінскі Кабінет міністраў.
Украіна дэнансуе пагадненне з Беларуссю аб гарантыях у галіне пенсійнага забеспячэння.
Вярхоўная Рада Украіны 29 траўня прыняла закон аб дэнансацыі міжурадавага пагаднення з Беларуссю «аб гарантыях правоў грамадзян у галіне пенсійнага забеспячэння». Ініцыятарам гэтай пастановы быў Кабінет міністраў Украіны.
З прыняццем закона дамоўна-прававая база ў сферы сацыяльнага забеспячэння будзе прыведзеная ў адпаведнасць з яе «нацыянальнымі інтарэсамі і сучасных рэалій замежнай палітыкі».
Як паведаміла прэс-служба парламента краіны, дакумент прымаўся зыходзячы з падтрымкі Беларуссю ўзброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны, што «з'яўляецца парушэннем прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, мэт і прынцыпаў, якімі кіравалася Украіна, укладаючы ўказаную міжнародную дамову».