Стаўка вырасла
3- TELEGRAM-КАНАЛ «НІК І МАЙК»
- 30.05.2023, 10:57
- 9,980

Чыгунка паміж Беларуссю і Польшчай можа спыніцца «да асаблівага распараджэння».
Польшча працягвае ціск на хунту сіняпалага сінягуба. Закрыццё мяжы для перачэпкі яшчэ больш ускладніць гандаль і ўдарыць па кішэнях рэжымных аматараў басэтлі. Але пакуль магчымая перагрузка на памежных тэрміналах. Гэта больш складаная аперацыя, а значыць уладальнікі гэтай інфраструктуры ад «Белмытсэрвіса» да прыкарытных аматараў лагістыкі таксама адчуюць на сабе страты ад зніжэння абароту.
Чым адкажуць у Менску, пакуль не ведаем. Але ўсе папярэднія асіметрычныя адказы прыводзілі да яшчэ большых страт самой хунты. Або да перадзелу рынку ў гандлі санкцыёнкай.
Таксама ўведзеныя і індывідуальныя санкцыі ў дачыненні да кампаній і асобных асоб. Аналіз спісаў дазваляе зрабіць выснову, што гэта дастаткова даўняя нарыхтоўка. Часоў 2021 года, бо пасады асобных фігурантаў пазначаны актуальнымі менавіта на вясну-лета 2021 года. Нарыхтоўка ляжала і чакала свайго часу.
Чарговае пацвярджэнне, што пастановы аб увядзенні якіх-небудзь абмежаванняў з'яўляюцца не спантаннымі ці эмацыйнымі, а загадзя падрыхтаванымі. Уводзяцца ў дзеянне, калі іншыя аргументы не спрацоўваюць. Хоць, на наш погляд, гэта ўсё яшчэ наразанне салямі тонкімі скрылікамі.
Выйсце ў гэтай сітуацыі там жа, дзе і мінулым разам. Толькі стаўка падрасла. Вызваленне палітвязняў, барацьба з кантрабандай і нелегальнай міграцыяй.
Тактычная ядзерная зброя таксама на стале. Чыгунка можа спыніцца «да асаблівага распараджэння». Тым больш, што дакументы на шэраг тавараў усё больш фальшывыя.
Telegram-канал «Нік і Майк»