Мянчук браў папярэднюю аплату за мэблю і нічога не рабіў
- 30.05.2023, 10:23
- 2,510

Сума шкоды склала больш за 40 тысяч рублёў.
У Менску затрымалі 42-гадовага мужчыну, які падазраецца ў махлярстве, ён браў папярэднюю аплату за мэблю, але нічога не рабіў, распавялі ў МУС.
«Ён укладаў з кліентамі дамовы, выкарыстоўваючы звесткі знаёмых індывідуальных прадпрымальнікаў. Браў 50% папярэдняй аплаты, аднак у названыя тэрміны абавязанні не выконваў», - паведамілі ў міліцыі.
Мужчына паведамляў кліентам аб праблемах з вырабам прадукцыі, а атрыманыя грошы марнаваў. Паводле прынцыпу піраміды частка сродкаў ад новых замоўцаў выкарыстоўваў для вяртання папярэдняй аплаты тым кліентам, якія звярталіся ў міліцыю.
Вядома аб дзевяці пацярпелых. Паводле папярэдніх ацэнак, сума шкоды склала больш за 40 тысяч рублёў. Распачатая крымінальная справа за махлярства ў асабліва вялікай суме.