Відавочцы: Расеец пратараніў шлагбаум на польска-беларускай мяжы
12- 30.05.2023, 9:58
- 22,552

У аўто была ягоная жонка з трыма дзецьмі.
Сёння а 8 раніцы ў Telegram-чаце пра межы Беларусі з Польшчай і Літвой з'явілася інфармацыя аб тым, што праз польскі пункт пропуску Тэрэспаль (сумежны пункт - Бераце) была спроба прарвацца праз мяжу на аўто ў бок Беларусі.
«Грамадзянін Расеі з Чачэніі пратараніў польскі шлагбаум, прабіў колы і на сярэдзіне моста затрымаўся перад аўтобусам. Жонка з трыма дзецьмі перабегла ў Беларусь.
Памежнікі прыехалі на дзвюх аўто і закавалі расейца ў кайданкі. На беларускім баку таксама напружанне», - паведамілі ў чаце відавочцы.
