26 красавiка 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук з дапамогай сігналізацыі заўважыў нешта нядобрае з аўтамабілем

Мянчук з дапамогай сігналізацыі заўважыў нешта нядобрае з аўтамабілем

У выніку самастойна затрымаў аўтамабільнага злодзея.

Спадар на працоўным месцы ўбачыў, што спрацавала сігналізацыя, усталяваная ў ягоным самаходзе. «Выйшаў спраўдзіць, - расказаў мянчук. - У аўтамабілі знайшоў пабочнага чалавека. Затрымаў яго да прыезду міліцыі, а пасля перадаў супрацоўнікам». Выявілася, быў злоўлены сэрыйны злодзей рэчаў з аўтамабіляў, піша onliner.by.

«Мянчук паведаміў, што невядомы маладзён пракраўся ў ягонылегкавік і спрабаваў выкрасці з яго рэчы, — паведамілі ў ГУУС Менска. - Заяўнік затрымаў незнаёмца і перадаў супрацоўнікам. Як высветлілася, затрыманы 23-гадовы жыхар Менска ўчыніў яшчэ пяць аналагічных крадзяжоў на тэрыторыі сталіцы».

Паводле звестак міліцыі, дзяцюк (раней суджаны за хуліганства), знаходзячыся ў дварах жылых дамоў, тузаў за дзвярныя ручкі прыпаркаваных аўтамабіляў. Ён пранікаў у салоны легкавікоў, у якіх не былі замкнёныя дзверы, дзе выкрадаў рэчы ўладальнікаў, якія знаходзіліся там. Выкрадзенае прадаваў на базары, атрыманыя грошы выдаткоўваў на асабістыя патрэбы (з ягоных слоў, "на прадукты харчавання або што-небудзь яшчэ такое").

Агульная шкода склала больш за 4000 рублёў. Была распачатая крымінальная справа паводле факту крадзяжу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках