У Менску аўтобус выехаў на скрыжаванне на чырвонае святло і сутыкнуўся з легкавіком
6- 28.05.2023, 19:18
- 6,842

Відэа з рэгістратара.
Аўтобус патрапіў у аварыю ў Менску, пацярпела пасажырка. Пра гэта паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Аварыя адбылася ўдзень 28 траўня. Паводле звестак інспектараў, 61-гадовы кіроўца гарадскога аўтобуса МАЗ выехаў на скрыжаванне вуліц Бурдзейнага і Якубоўскага на забаронны сігнал святлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем Škoda.
У ДТЗ траўмы атрымала 58-гадовая пасажырка аўтобуса. Яе даставілі ў лякарню для абследавання.