За мінулы дзень у Беларусі адбылося 10 лясных пажараў
5- 28.05.2023, 18:24
- 2,242

Ва ўсіх раёнах краіны ўведзеная забарона або абмежаванне на выправы ў лес.
За мінулы дзень службовыя асобы дзяржаўнай лясной аховы зліквідавалі 10 лясных пажараў. Некалькі выпадкаў загаранняў зафіксаваныя і сёння, 28 траўя. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
За мінулы дзень з агнём двойчы змагаліся ў Драгічынскім, Бабруйскім лясгасах і Бараўлянскім спецлясгасе, яшчэ па адным выпадку загаранняў зафіксавана ў Баранавіцкім, Целяханскім, Лельчыцкім і Асіповіцкім доследным лясгасах. Агульная плошча асяродкаў склала 1,2 га.
Некалькі выпадкаў загаранняў у лясным фондзе зафіксаваныя і 28 траўня - у Гродзенскім, Смалявіцкім, Жыткавіцкім, Астравецкім, Лідскім, Асіповіцкім доследнай лясных гаспадарках.
"Усе асяродкі былі на часе знойдзеныя, службовыя асобы дзяржаўнай лесааховы пільна пачалі ліквідацыю загарання", - расказалі ў Мінлясгасе.
У лясным фондзе Мінлясгаса з пачатку пажаранебяспечнага сэзона адбылося ўжо больш за 170 лясных пажараў. Агульная плошча загарання перасягнула 137 га.
Нагадаем, ва ўсіх раёнах Беларусі ўведзеная забарона або абмежаванне на выправы ў лес. Абмежаванні дзейнічаюць ва ўсёй Гарадзенскай вобласці і практычна ва ўсіх раёнах Берасцейскай (акрамя Дарагічынскага: там наведванне лясоў увогуле забаронена). А таксама ў Слуцкім і Мядзельскім раёнах Менскай вобласці, Чэрыкаўскім і Прапойскім - Магілёўскай вобласці, Пастаўскім, Браслаўскім, Дрысенскім і Расонскім - Віцебскай вобласці.