У Быхаўскім раёне Mazda збіла лася
5- 28.05.2023, 17:42
- 5,700

Пацярпелі два чалавекі.
Два чалавекі атрымалі траўмы пры сутыкненні аўтамабіля з ласём у Быхаўскім раёне, паведамілі ў абласной ДАІ.
Здарэнне адбылося 27 траўня а 03.30. Высветлена, што 25-гадовы кіроўца Mazda, праязджаючы 272-гі кіламетр трасы Віцебск—Гомель, збіў лася, які раптоўна выбег на дарогу. Ад удару легкавік выкінула ў кювет.
У выніку ДТЗ кіроўца і яго 34-гадовы пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўленыя ў шпіталь. Жывёліна загінула.
