Польшча праверыць амаль 60 транспартных кампаній з беларускім і расейскім капіталам
1- 28.05.2023, 16:24
- 5,888

Праверку правядзе адразу шэраг службаў.
Польшча праверыць амаль 60 транспартных кампаній з беларускім і расейскім капіталам. Прычым праверку правядзе адразу шэраг службаў. Пра гэта паведамляе сайт урада Польшчы.
Адзначаецца, што кампаніі будуць правяраць па ўсёй Польшчы - называюцца такія месты, як Варшава, Уроцлаў, Беласток, Познань і не толькі. А кантраляваць вознікаў маюць намер аўтатранспартная і працоўная інспекцыя, падатковыя ды іншыя службы. Сярод іншага названы адзін з адрасоў, дзе зарэгістраваныя 90 фірмаў.