Дзмітрый Балкунец: Медыкі забаранілі Лукашэнку пералёты
71- 28.05.2023, 13:47
- 79,422

Стан дыктатара пагоршыўся.
Лекары забаранілі авіяцыйныя пералёты шпіталізаванаму ў Цэнтральнай клінічнай лякарні (ЦКБ) Масквы Лукашэнку.
Пра гэта паведаміў палітолаг Зміцер Балкунец.
Раней палітолаг зазначыў, што інфармацыя аб пагаршэнні стана здароўя дыктатара пацвердзілася і ён знаходзіцца ў ЦКБ у Маскве.
«У выпадку пагрозы жыццю Лукашэнка можа быць адхілены ад пасады», - напісаў Зміцер Балкунец. Ён таксама зазначыў, што пагаршэнне здароўя Лукашэнкі звязваюць з праведзенай 14 траўня аперацыяй, пасля якой узніклі ўскладненні.
Як паведамляў сайт Charter97.org, учора Лукашэнку пасля сустрэчы з Пуціным за зачыненымі дзвярыма ў тэрміновым парадку даставілі ў Цэнтральную клінічную лякарню Масквы. Лекары ацэньваюць стан дыктатара як крытычны.
Пазней крыніцы ў Цэнтральнай клінічнай лякарні (ЦКБ) Масквы пацвердзілі шпіталізацыю Лукашэнкі. Паводле некаторых звестак самалёт вярнуўся ў Менск без дыктатара.