СМІ: У Кіеве падчас масаванага нападу РФ здарыўся землятрус
7- 28.05.2023, 11:04
- 16,644

Мясцовыя жыхары паведамілі, што «дамы хадзілі ходырам».
Сёння ўначы, 28 траўня, Кіеў і вобласць выпрабавала самую магутную атаку Расеі з пачатку маштабнага ўварвання. Акупанты выпусцілі больш за 50 «Шахедаў».
Пры гэтым жыхары Кіева і Кіеўскай вобласці маглі адчуваць акрамя магутных выбухаў дзіўныя вібрацыі, паведамляе «Главред».
Многія карыстальнікі Сеткі выказалі здагадку, што ва Украіне здарыўся землятрус.
У гэты час гучалі сірэны паветранай трывогі, а ў людзей у дамах хісталіся жырандолі.

Што здарылася насамрэч, улады пакуль не паведамляюць.
Цяпер Галоўны цэнтр спецыяльнага кантролю, які ажыццяўляе сейсмічны маніторынг Украіны, не паведамляў аб землятрусах у названых рэгіёнах.

Пры гэтым, маніторынгавыя сайты землятрусаў заяўляюць, што ў Кіеўскай вобласці быў зафіксаваны землятрус, шкалой 3/4 бала.

Што кажуць улады Кіева аб землятрусе 28 траўня
Як заявіў прадстаўнік КГВА Міхаіл Шаманаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафона, пакуль улады не могуць пацвердзіць або зняпраўдзіць інфармацыю аб землятрусе.
З яго слоў, звесткі пра землятрус павінны падаць адпаведныя службы.
