«Тут наогул Бярмудскі трыкутнік, неяк нават МАЗ заехаў у двор»
7- 28.05.2023, 10:38
- 9,882

Жыхары Гародні расказалі аб дзіўным месцы ў горадзе.
Сур'ёзная аварыя здарылася на вуліцы Каханоўскага ў Гародні. На дарозе не раз'ехаліся дзве BMW.
За стырном абедзвюх машын знаходзіліся жанчыны, паведамляе autogrodno.by.
Адна з іх не саступіла дарогу аўтамабілю, які рухаўся па галоўнай. У выніку адбылося сутыкненне.
Нягледзячы на моцныя пашкоджанні транспартных сродкаў, людзі абышліся лёгкім спалохам. Цяжкіх траўм ніхто не атрымаў, паведамляе тэлеканал «Гродно Плюс».
На месца выехалі інспектары ДАІ.
А тым часам відавочцы распавялі аб тым, як на іх вачах аўтамабіль вылецеў са скрыжавання.

- Дзяўчынка няўважлівая адтуль вылецела на вялікай хуткасці. І рэзнулася.
- А вы проста ў двары знаходзіліся ў гэты момант?
- Вось, на прыступках стаяла.
- А часта наогул у вас тут адбываюцца аварыі?
- Вельмі часта.

- Яна аж выскачыла амаль на лабавую шыбу, там відаць. І дрэнна было ёй, шыю выбіла і «хуткая» забрала.
- Аднаго чалавека?
- Аднаго. Ну і гэтую жанчыну, якая па галоўнай ішла, таксама паглядзелі. Але яна толькі за грудзі трымаецца, яна так лёгка.

- А вы тут каля дарогі жывяце, усё назіраеце.
- Так, неяк МАЗ заехаў на двор, тут наогул, бярмудскі трыкутнік.