26 красавiка 2024, Пятніца, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падаражэў праезд па платных дарогах

4
У Беларусі падаражэў праезд па платных дарогах

Новыя тарыфы набываюць моц з 1 чэрвеня.

Міністэрства транспарту і камунікацый перагледзела тарыфы на праезд па платных аўтадарогах. Яны зацверджаны пастановай нумар 24 ад 16 траўня, якая сёння афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Новыя тарыфы набываюць моц з 1 чэрвеня.

Тарыф для транспартных сродкаў з масай больш за 3,5 т за адзін кіламетр цяпер будзе складаць:

для транспартных сродкаў з двума восямі - 10,1 еўрацэнта/км (1,1 еўрацэнта да дзейнага),

з трыма восямі - 12,6 еўрацэнта/км (1,1 еўрацэнта),

чатырма і больш восямі - 15,2 еўрацэнта/км (0,7 еўрацэнта).

З новай версіі тарыфаў пры гэтым знік тарыф за кіламетраж для транспартных сродкаў з масай да 3,5 т.

Тарыф за перыяд карыстання платнымі дарогамі вызначаны:

за 15 каляндарных дзён дзеяння электроннай віньеткі - 18 еўраў (+4 еўры),

за 30 каляндарных дзён - 28 еўраў (6 еўраў),

за каляндарны год - 96 еўраў (21 еўра).

Разавы тарыфы пры праездзе па дарогах:

для транспартных сродкаў масай да 3,5 т у дачыненні да фактаў неаплаты - 12 еўраў (+2 еўры),

для транспартных сродкаў масай больш за 3,5 т адносна фактаў няпоўнай аплаты - 16 еўраў (+1 еўра), адносна фактаў неаплаты - 32 еўры (+2 еўры).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках