Другі энэргаблок БелАЭС цалкам абясточылі і адлучылі ад энэргасістэмы
6- 26.05.2023, 14:07
- 9,228

У чым прычына?
На другім энэргаблоку БелАЭС прадаўжаецца комплексная праверка тэхнічных характарыстык абсталявання і сістэм. Сёння, 26 траўня, спецыялісты пачалі дынамічныя выпрабаванні ў рэжыме поўнага абясточвання блока з яго адлучэннем ад энэргасістэмы, паведамілі ў Мінэнэрга.
"Перад пераходам на наступны этап - доследна-прамысловай эксплуатацыі блока - спецыялісты павінны пераканацца, што ўсе сістэмы і абсталяванне, у тым ліку сістэмы бяспекі, працуюць надзейна, у адпаведнасці з праектнымі параметрамі", - заявілі ва ўстанове.
Паведамляецца, што такая паслядоўнасць праграмы выпрабаванняў, у тым ліку з адлучэннем блока ад сеткі, - агульнасусветная практыка. Перад уводам атамных станцый у прамысловую эксплуатацыю праводзіцца шырокае кола розных даследаванняў і тэставанняў.
Нагадаем, 25 сакавіка гэтага года другі энэргаблок БелАЭС вывелі на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці, 13 траўня далучылі да сеткі. Пакуль ён працуе не на поўную магутнасць.
Пасля ўвядзення ў работу другога энэргаблока БелАЭС тэарэтычна зможа выпрацоўваць блізу 18 млрд. кВт•г на год. У 2024 годзе электраэнэргію, вырабленую на АЭС, Беларусь плануе прадаваць у Расею.
Напярэдадні на другім энэргаблоку БелАЭС правялі "планавыя выпрабаванні". У Міністэрстве энэргетыкі запэўнілі, што "яны прайшлі паспяхова".