Аўто заехала ў агароджу рэзідэнцыі прэм'ера Брытаніі
- 25.05.2023, 19:31
- 2,268

Ніхто не пацярпеў.
У рэзідэнцыю прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі - Даўнінг-стрыт - у чацвер удзень заехаў аўтамабіль, яго кіроўцу арыштавалі.
Пра гэта паведаміла паліцыя Лондана.
Згодна з заявай праваахоўнікаў, прыкладна а 16:20 паводле мясцовага часу (18:20 паводле Менску) у браму Даўнінг-стрыт уехаў аўтамабіль.
BREAKING: First video of the car that crashed into Downing Street gates.https://t.co/PAiZ4D1jU3
— Sky News (@SkyNews) May 25, 2023
📺 Sky 501, Virgin 602, Freeview 233 and YouTube pic.twitter.com/4X8U0OkKWZ
«Узброеныя афіцэры арыштавалі мужчыну на месцы здарэння паводле падазрэння ў злачынным пашкоджанні і небяспечным кіраванні», - дадалі там.
Пацярпелых у выніку інцыдэнту не было, але дарогу Уайтхол, якая пралягае побач з Даўнінг-стрыт, паліцыя агарадзіла.
Даўнінг-стрыт - гэта рэзідэнцыя прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі, дзе ён жыве разам з сям'ёй.
У будынку праходзяць пасяджэнні ўрада і нарады, а каля яго часта ладзяць прэс-канферэнцыі ў важных пытаннях, прынамсі, адстаўкі і ўступлення на пасаду новых прэм'ераў.