Беларускіх турыстаў эвакуавалі з Эльбруса на гелікаптэры
8- 25.05.2023, 10:26
- 3,888

Турыстычная група не была зарэгістраваная.
Сёння а 7.00 гелікаптэр МНС Расеі вылецеў для правядзення эвакуацыі знойдзеных турыстаў. Двума рэйсамі іх спусцілі на вышыню 2600 м, адкуль на аўтамабільным транспарце даставяць у найбліжэйшую вёску, паведамляе МНС Беларусі.
Аб знікненні беларускай групы стала вядома 21 траўня. Турыстычная група не была зарэгістраваная. Яна паднімалася па заходнім схіле Эльбруса, а потым перастала выходзіць на сувязь.
Паведамляецца, што ў пошуку беларускіх турыстаў удзельнічала больш за 80 чалавек, 24 адзінкі тэхнікі, беспілотны лятальны апарат і гелікаптэр Мі-8 МНС РФ.