24 красавiка 2024, Серада, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нават ядзерная зброя адна на дваіх»

32
«Нават ядзерная зброя адна на дваіх»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Такаеў мяркуе праблемай «саюзную дзяржаву» ў складзе ЕАЭЗ.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў назваў праблемай ступень інтэграцыі паміж Беларуссю і Расеяй і астатнімі краінамі ЕАЭЗ. На сённяшнім Еўразійскім эканамічным форуме ён зазначыў, што гэтае пытанне трэба абмяркоўваць.

«Яшчэ адзін момант, так бы мовіць, канцэптуальнай рэальнасці ці спецыфікі, якую нам трэба браць да ўвагі. Гэта наяўнасць у рамках Еўразійскага эканамічнага звязу "саюзнай дзяржавы" ў асобе Беларусі і Расеі.

Канцэптуальная ідэалагічная аснова гэтага хаўрусу даволі сур'ёзная. Гэта ўзаемнае прызнанне гістарычнай супольнасці беларускага і расейскага народаў, прызнанне культурнай, моўнай, рэлігійнай ідэнтычнасці, гэта значыць прызнанне наяўнасці аднаго народа. Адзін народ – адна дзяржава.

У нас ёсць у Еўразійскім эканамічным звязе "саюзная дзяржава". Гэта значыць, у сусветнай палітычнай гісторыі створаны ўнікальны прэцэдэнт або феномен, як хочаце. Стварэнне дзяржавы паводле формулы "дзве краіны – адна дзяржава" з адзінай палітычнай, юрыдычнай, ваеннай, эканамічнай, валютнай, культурнай, гуманітарнай прасторай, з адзіным саюзным урадам, з адзіным саюзным парламентам. Ну, я прашу прабачэння, і нават ядзерная зброя адна на дваіх цяпер», – сказаў ён.

На гэтых словах Пуцін і Лукашэнка эмацыйна паціснулі адзін аднаму рукі.

Такаеў уважае такую ступень інтэграцыі ў ЕАЭЗ за праблему.

«Ёсць іншы ўзровень інтэграцыі, прадстаўленай Казахстанам, Кыргызстанам, Арменіяй. І гэтую рэальнасць нам трэба браць да ўвагі. Як мы будзем працаваць у гэтых умовах? Гэтае пытанне канцэптуальнае. Нам трэба, я думаю, у тым ліку і на гэтым эканамічным форуме абмеркаваць гэтую праблему», – дадаў Такаеў.

Пра тое, што Расея на просьбу Лукашэнкі размесціць у Беларусі ядзерную зброю, Пуцін заявіў у сакавіку. На тэрыторыі Беларусі яе пакуль няма.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках