Ратавальнікі знайшлі беларускіх турыстаў на Эльбрусе
10- 24.05.2023, 17:44
- 17,122

Яны знаходзіліся на вышыні 1300 метраў.
Ратавальнікі знайшлі зніклых пры ўзыходжанні на Эльбрус беларускіх турыстаў. Іх знайшлі на вышыні 1300 метраў.
Жыццю турыстаў нічога не пагражае. Іх рыхтуюць да спуску, паведамляе тэлеграм-канал 112.
Аб знікненні беларускай групы стала вядома напярэдадні. Турыстычная група не была зарэгістраваная. Яна паднімалася па заходнім схіле Эльбруса, а потым перастала выходзіць на сувязь.