На паляванні ў Гомельскай вобласці застрэлілі зубра
12- 24.05.2023, 15:21
- 8,944

Здарэнне адбылося на тэрыторыі запаведніка.
Здарылася гэта на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Паляванне праводзілася з зарэгістраванай зброяй і пад наглядам егера.
Аднак адзін з удзельнікаў чамусьці аддзяліўся ад групы і сутыкнуўся са статкам зуброў. Аднаго з іх ён застрэліў, хаця выяўлена, што жывёліны паводзіліся спакойна. Потым «паляўнічы» паспрабаваў схаваць тушу зубра, але на наступны дзень яе знайшлі леснікі, паведамляе «Белсат».
Мужчыну прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год, далі штраф на 100 базавых (3 700 рублёў) і забаранілі займацца паляваннем на 5 гадоў.
Зубр занесены ў Чырвоную кнігу.