У Менску за «домам урада» заўважылі стаўбуны дыму
9- 22.05.2023, 12:56
- 11,974

Што здарылася?
Чытач даслаў у рэдакцыю Onlíner фатаграфію з плошчы Незалежнасці ў Менску: на выяве відаць, як за «домам урада» стаўбуніцца дым. Як выявілася, усяму віной пажар у завулку Адоеўскага: там загарэўся прыватны дом. Відаць, гарэў сур'ёзна, калі яго наступствы даляцелі ажно да цэнтра места.
Гаспадыня будынка да прыезду ратавальнікаў выйшла самастойна, расказалі ў МНС. Цяпер яе абследуе брыгада хуткай медыцынскай дапамогі.
