26 красавiка 2024, Пятніца, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай адмовіўся закупляць расейскую пшаніцу

7
Кітай адмовіўся закупляць расейскую пшаніцу

Рэкордны ўраджай стаўся не патрэбны найбуйнейшаму гандлёваму партнёру Расеі.

Кітай, які павялічыў закуп у РФ практычна ўсіх тыпаў прыродных рэсурсаў – ад нафты і газу да вугалю і металаў – адмаўляецца закупляць пшаніцу расейскага вырабу, нягледзячы на шматлікія просьбы, выказаныя чыноўнікамі аж да Пуціна, піша The Moscow Times.

За студзень-красавік Кітай імпартаваў 6 млн тон пшаніцы - на 60% больш, чым годам раней. Але расейскія пастаўкі склалі толькі 30 тысяч тон, або нікчэмныя 0,5% ад імпарту.

Агульнае расейска-кітайскае таварнае абарачэнне летась павялічылася амаль на 30%, да $190,27 млрд, а за студзень-сакавік гэтага года - яшчэ на 38%. Экспарт нафты ў КНР практычна падвоіўся і дасягнуў 2 млн барэляў за дзень, што зрабіла Расею найбольшым прадаўцом паперадзе Савудаўскай Арабіі. Экспарт вугалю падскочыў на 127%, да рэкордных 14,8 млн тон у студзені-лютым, а алюмінію - амаль на 200%, да 88,8 тысячы тон у красавіку.

Але збожжа не трапіла ў шырокі "шопінг-ліст" Кітая, хаця яго закуп абмяркоўваўся на сустрэчы Пуціна і Сі Цзіньпіна ў Маскве ў канцы сакавіка. "Ёсць магчымасці для істотнага нарошчвання продажу ў КНР мяса, збожжа ды іншых катэгорый тавараў", – казаў прэзідэнт РФ пасля перамоў, адзначаючы, што адпаведная работа вядзецца на ўзроўні профільных устаноў.

Але праз два месяцы зрушыць працэс так і не выпала. Праблема ўзнікла на ўзроўні фітасанітарных патрабаванняў Кітая, адзначае Bloomberg. Дамаўляцца аб яе развязанні трэба будзе дэлегацыі расейскіх чыноўнікаў на чале з прэм'ерам Міхаілам Мішусціным, які наведае Кітай 23-24 траўня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках