У Маскве гарэў вайсковы камісарыят
2- 22.05.2023, 10:37
- 5,186

Пажар ахапіў шосты паверх будынка.
У Маскве адбыўся пажар у будынку, дзе размешчаны Аб'яднаны вайсковы камісарыят Прэабражэнскага раёна сталіцы РФ.
«Заяўка была на Калодзежны завулак, 14. Апошняя інфармацыя: адкрытае гарэнне ліквідаванае, далейшая ыведка праводзіцца. Звестак пра пацярпелых не паступала», - паведамілі РБК у прэс-службе ГУ МНС Масквы.
Пазней у МНС удакладнілі, што пажар ахапіў шосты паверх.
