У Беларусі «Яндэкс Go» і Uber паднімуць тарыфы
4- 18.05.2023, 21:43
- 5,322
З 19 траўня.
Паводле інфармацыі Onliner.by, з 19 траўня «Яндэкс Go» і Uber зменяць тарыфы прынамсі ў Менску. Гаворка ідзе пра падаражанне, хоць і не самае значнае. У распараджэнні рэдакцыі ёсць скрыншот, які дае ўяўленне пра рост тарыфаў.
Для разумення, у «Эканоме» дзейны на гэты момант мінімальны кошт паездкі складае 2,5 рубля. У яе ўключаны 4 хвіліны і 1,5 км пуці. Далей па горадзе – не больш за 0,4 рубля за 1 км і не больш за 0,13 рубля за 1 хвіліну.
З усяго відаць, мінімальны кошт можа падрасці да 2,7 рубля, ён будзе ўключаць ужо 3 хвіліны і 1,5 км. Далей па горадзе – не больш за 0,45 рубля за 1 км і не больш за 0,13 рубля за 1 хвіліну.
Падобны рост коштаў чакаецца і ў «Камфорце». Мінімальны кошт паездкі пакуль складае 3,1 рубля, будзе – 3,38 рубля. Далей кошт за 1 км можа вырасці з 0,5 рубля да 0,56 рубля пры тым жа кошце за кожную хвіліну.
У цэлым такі крок быў чаканы, прынамсі з таго моманту, як з 1 студзеня гэтага года для ІП была павялічаная стаўка падаходнага падатку. Гэта павялічыла фінансавую нагрузку на кіроўцаў. А яны даўно гаварылі, што для захавання ўзроўню прапановы на рынку неабходна падвышаць тарыфы.
Дарэчы, у красавіку 2022 года «Яндэкс Go» ужо рабіў аналагічны крок, зрэшты, сур'ёзнай зменай для карыстальнікаў гэта не стала.
Інфармацыю пра змену тарыфаў пацвердзілі карэспандэнту Onlíner у прэс-службе «Яндэкс Go».
– Разам з нашымі партнёрамі-перавознікамі ў некалькіх гарадах прынялі пастанову аптымізаваць тарыфы такім чынам, каб, з аднаго боку, часткова кампенсаваць рост коштаў на набыццё і абслугоўванне аўтамабіляў, а з другога, кошт паездак заставаўся па-ранейшаму даступны для карыстальнікаў. Паводле нашых разлікаў, рост сярэдняга чэка будзе ў межах 3% з улікам дынамічнага коштаўтварэння, – кажуць у кампаніі. – За кошт аптымізацыі тарыфаў чакаем, што больш кіроўцаў стануць выходзіць на лінію, што прывядзе да павышэння якасці сэрвісу і зробіць паездкі для карыстальнікаў больш даступнымі. Таксама ў гарадах прадаўжаюць дзейнічаць нашыя матывацыйны праграмы для партнёраў і іх кіроўцаў, якія дазваляюць павялічыць прыбытак ад паездак.