З'явілася першае відэа падрыву чыгункі ў Крыме
1- 18.05.2023, 10:03
- 16,728

Таварны цягнік сышоў пад адхон.
Пасля выбуху на чыгунцы ў акупаваным Крыме сышоў з рэек таварны цягнік. Пра гэта паведаміла Крымская чыгунка.
У сеціве таксама з'явілася першае відэа падрыву чыгункі ў Крыме.
Здарэнне адбылося недалёка ад Сімферопаля. Праз яго рух прыгарадных цягнікоў на перагоне Сімферопаль - Севастопаль часова прыпынены. На месца накіраваныя аднаўленчыя цягнікі. Паводле інфармацыі мясцовых «улад» з рэек сышлі пяць вагонаў са збожжам.
Расейскія тэлеграм-каналы пішуць, што на чыгунцы было закладзенае выбуховае прыстасаванне. Выбух адбыўся побач з сялом Чысценькім. Пашкоджана 50 мэтраў рэек.

