П'яная мянчанка ўпала ў Свіслач
7- 16.05.2023, 10:28
- 8,278

Інцыдэнт здарыўся ля вуліцы Зыбіцкай.
Сёння ўночы ў Менску ратавальнікі выцягнулі са Свіслачы маладую жыхарку сталіцы.
Як паведамляецца ў справаздачы МНС, спадарыня 2001 года нараджэння не магла выбрацца з ракі побач з вуліцай Зыбіцкай. Ратавальнікі даставілі яе на бераг і перадалі медыкам хуткай дапамогі.
«Пасля агляду спадарыню шпіталізавана ва УАЗ «Менскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі» з дыягназам: агульнае пераахаладжэнне, алкагольнае ап'яненне. Прычына здарэння высвятляецца», - праінфармавалі ў МНС.