Пад Масквой невядомыя замінавалі апору ЛЭП
1- 15.05.2023, 12:03
- 4,510

Побач з апорай была выяўленая скрынка з правадамі, якія сыходзяць у зямлю.
У Маскоўскай вобласці РФ у Клімаўску замінаваная апора ЛЭП, паведамляе ТАСС са спасылкай на праваахоўныя органы.
Побач з апорай была выяўленая скрынка з правадамі, якія сыходзяць у зямлю. На месцы працуюць сапёры.
Нагадаем, нядаўна ў Санкт-Пецярбуржскай вобласці была ўзарваная апора лініі электраперадач.