3 траўня 2024, Пятніца, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У корпусе рэактара на БелАЭС былі знойдзеныя трэшчыны

32
У корпусе рэактара на БелАЭС былі знойдзеныя трэшчыны

Рэжым Лукашэнкі схаваў гэтую інфармацыю.

Літоўская выведка паведаміла, што ў 2022 годзе рэжым у Беларусі і карпарацыя «Расатам» схавалі інцыдэнты і дэфекты рэактарных сістэмаў, якія былі выяўленыя на першым і другім энэргаблоках БелАЭС, піша 15min.lt.

Паводле звестак выведкі, у траўні 2022 года на АЭС у Астраўцы былі знойдзеныя трэшчыны ў зварных швах корпуса рэактара аднаго з блокаў. На думку спецыялістаў, якасна прыбраць дэфекты можна было б толькі пасля дэмантажу рэактара, але з палітычных матываў такая пастанова нават не разглядалася.

Акрамя таго, паведамляецца, што праблемы былі выяўленыя і на другім энэргаблоку. Да прыкладу, хімічны склад вады ў першым цыркуляцыйным контуры, які астуджвае рэактар энэргаблока быў зменены, і ён быў забруджаны смоламі.

«Неабходна было правесці механічную ачыстку ўсяго контуру трубаправода і выгрузку ядзернага паліва. Ядзерныя цеплавыдзяляльныя зборкі былі выгружаныя з рэактара, ачышчаныя, а тыя, што не атрымалася ачысціць, замененыя новымі. Вельмі верагодна, што тэхнічныя дэфекты на АЭС будуць ліквідаваныя пасля пуску другога блока», – паведамілі ў выведцы.

Як пісаў сайт Charter97.org, на Беларускай АЭС у красавіку 2022 года адбылося апрамяненне персаналу.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках