Кампанія МТС перадумала павышаць тарыфы
7- 30.03.2023, 21:25
- 4,178

Раней Дзяржкантроль абурыўся планамі мабільных аператараў узняць кошты.
Кампанія МТС перадумала падвышаць з 29 сакавіка кошт паслуг, як анансавалася раней. Аператар меў намер падняць кошт у тым ліку званкоў у роўмінгу, а таксама асобных сэрвісных і дадатковых паслуг. Нагадаем, 29 сакавіка Дзяржкантроль абурыўся планамі мабільных аператараў узняць кошты.
Напрыклад, змена ўладальніка нумара з адной фізічнай асобы на іншую павінна была падаражэць да 5,83 рубля (цяпер – 5,3 рубля), а з фізічнай асобы на кампанію – да 2,915 рубля (цяпер – 1,9 рубля).
Планавалася таксама, што вырастуць расцэнкі на многія дадатковыя паслугі, а таксама паслугі ў роўмінгу – званкі і інтэрнэт.
У кампаніі не растлумачылі, з чым звязаная адмова ад павышэння тарыфаў.