Нямеччына абвясціла пра перадачу Украіне танкаў Leopard 2 і БМП Marder
3- 30.03.2023, 20:12
- 6,392

Таксама пастаўленыя іншыя віды тэхнікі.
Нямецкі ўрад абнавіў спіс перададзенай Украіне ваеннай тэхнікі, які вядзецца з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання. У ім з'явіліся танкі Leopard 2, БМП Marder, грузавікі і іншае абсталяванне. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт нямецкага ўраду.
Спіс перададзенай Украіне тэхнікі выглядае так:
18 асноўных баявых танкаў LEOPARD 2A6 з боепрыпасамі (супольны праект з іншымі аператарамі LEOPARD 2);
40 баявых машынаў пяхоты MARDER з боепрыпасамі (з запасаў Бундэсвера і прамысловасці);
2 браняваныя рамонтна-эвакуацыйныя машыны Bergepanzer 3;
2 танкі размінавання WISENT 1 (з запасаў Бундэсвера);
52 грузавікі Zetros (раней – 28);
160 000 аптэчак* (раней – 120 000);
103000 жгутоў.