Дзяржсакратар ЗША заклікаў амерыканцаў неадкладна пакінуць Расею
15- 30.03.2023, 20:07
- 15,344

Сёння ў Расеі арыштавалі журналіста The Wall Street Journal.
Пасля арышту журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершкавіча дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заклікаў амерыканцаў, якія знаходзяцца ў Расеі, «неадкладна пакінуць» краіну. Ён таксама заявіў, што Вашынгтон «глыбока занепакоены» арыштам журналіста.
30 сакавіка Лефортаўскі суд Масквы адправіў Гершкавіча пад арышт паводле справы аб «шпіянажы». У Расеі журналіст жыў і працаваў з 2017 года. Ён нашчадак эмігрантаў з СССР.
Справа Гершкавіча з'яўляецца першай крымінальнай справай аб шпіянажы супраць замежнага журналіста ў постсавецкай Расеі. «Няпісанае правіла не чапаць акрэдытаваных замежных журналістаў перастала працаваць», – сказаў адвакат Іван Паўлаў. Ахвотных ажыццяўляць працоўную дзейнасць у Расеі замежных журналістаў блізу паўгода правяраюць спецслужбы і МЗС РФ.