Да Зямлі набліжаецца магутная магнітная бура
24- 30.03.2023, 19:14
- 27,024

На Сонцы ўтварылася «варонка» ў 30 разоў большая за Зямлю.
На Зямлю ў найбліжэйшыя дні насоўваецца новая магутная магнітная бура, паведамляе выданне Science Alert.
Гэта звязана са стварэннем на паверхні Сонца каранальнай дзіркі памерам, у 30 разоў большым за нашу Зямлю. Плынь плазмы, якая вырвалася з гэтай сонечнай дзіркі, рухаецца да Зямлі з хуткасцю блізу 2,9 мільёнаў кіламетраў за гадзіну. Такі «сонечны вецер» дасягне паверхні планеты да вечара 31 сакавіка, што выкліча наймагутнейшую магнітную буру.
Праз магнітную буру магчымыя праблемы з сувяззю, працай тэхнікі. Метэазалежныя людзі таксама адчуюць гэтую буру. Можа расці рызыка трывожнасці і агрэсіі, але яшчэ існуе рызыка інсультаў і інфарктаў. Для захавання добрага самаадчування варта ўважліва паставіцца да здароўя: добра выспацца і шмат шпацыраваць на свежым паветры.
Характэрна, што на Зямлі і цяпер адбываецца магнітная бура, яе ўплыў адчуваецца з 22 сакавіка.