На тэрыторыі Беларусі сёлета пройдуць пяць вучэнняў АДКБ
18- 30.03.2023, 18:19
- 4,098

Будзе ўпершыню праведзенае вучэнне з супольным фармаваннем радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.
АДКБ на тэрыторыі Беларусі ў 2023 годзе правядзе пяць вучэнняў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Аб'яднанага штаба АДКБ Уладзіслаў Шчагрыковіч.
«У 2023 годзе комплекс вучэнняў з войскамі АДКБ будзе праведзены ў форме супольнага аператыўна-стратэгічнага вучэння «Баявое брацтва», якое з'яўляецца найвышэйшай формай супольнай падрыхтоўкі ў фармаце арганізацыі. У розных рэгіёнах зоны адказнасці АДКБ будуць задзейнічаныя ўсе элементы сістэмы калектыўнай бяспекі», - адзначыў прэс-сакратар.
З яго слоў, на тэрыторыі Беларусі спланаваныя супольныя і спецыяльныя вучэнні, якія аб'ядноўваюць падрыхтоўку розных кампанентаў войскаў АДКБ: супольнае вучэнне з сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2023», спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі выведкі «Пошук-2023» і спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў АДКБ «Эшалон-2023».
«На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе ўпершыню праведзенае спецыяльнае вучэнне з супольнымі фармаваннем радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння «Бар'ер-2023». Спланаванае таксама спецыяльнае вучэнне з падраздзяленнямі МНС, выдзеленымі ў склад фармаванняў сіл спецыяльнага прызначэння КСАР АДКБ «Скала-2023», - падсумаваў Шчагрыковіч.