Чэшскія валанцёры адправілі Украіне 15 антыдронавых сістэм Victor
3- 30.03.2023, 18:17
- 4,052

Відэа.
У рамках ініцыятывы «Падарунак для Пуціна» чэшскі валанцёрскі рух у Twitter паведаміў аб адпраўцы Украіне 15 мабільных зенітных комплексаў MR-2 Victor.
8 сакавіка 2023 года валанцёры анансавалі перадачу УСУ мабільных зенітных комплексаў Victor да канца месяца.
«Вытворчасць 15 зенітных установак Victor падыходзіць да канца! Машыны і кулямёты гатовыя. Пачынаецца зборка. Да канца месяца яны прыбудуць ва Украіну», - гаварылася ў паведамленні кампаніі.
30 сакавіка там паведамілі, што антыдронавыя сістэмы MR-2 ужо гатовыя да адпраўкі ва Украіну.
Комплексы супрацьпаветранай абароны збіраюцца на заводзе вядучай чэшскай кампаніі Excalibur Army, пішуць валанцёры.