У Расеі зэк-»вагнеравец», які выйшаў на волю, зноў забіў чалавека
15- 30.03.2023, 16:19
- 20,248

Забойства адбылося праз тыдзень пасля вяртання ў роднае сяло.
Завербаваны ў «ПВК Вагнера» былы расейскі зняволены Іван Расамахін, асуджаны ў 2020 годзе на 14 гадоў за забойства і рабаванне, меркавана зноў забіў чалавека пасля вызвалення. Гэта адбылося праз тыдзень пасля таго, як ён вярнуўся ў роднае сяло Новы Бурэц Кіраўскай вобласці, піша Doxa.
Мясцовыя жыхары скардзіліся на Расамахіна, калі ён з'явіўся ў сяле. Незадоўга да забойства тэлеканал «Вяцкія паляны» выпусціў рэпартаж аб скаргах на найміта. Начальнік раённай управы МУС Вадзім Варанкін паабяцаў вяскоўцам, што Іван Расамахін падпісаў новы кантракт з «ПВК Вагнера» і неўзабаве вернецца на вайну з Украінай.
Цяпер Рассамахін затрыманы паводле падазрэння ў забойстве жанчыны ў горадзе Вяцкіх Палянах.
У 2019 годзе, паводле прысуду, Расамахін у нецвярозым стане забіў аднавяскоўку, якая спрабавала выгнаць яго са свайго пляцу. Віну Расамахін не прызнаў.