У Беларусі затрымалі былога памочніка пракурора раёна
1- 30.03.2023, 15:30
- 13,586

Ён нібыта фатаграфаваў дом аднаго з лукашыстаў.
У Беларусі затрымалі былога памочніка пракурора Глускага раёну, паведамляе “Наша Ніва”.
Яму выстаўляюць прэтэнзію, што ён нібыта перадаў звесткі сілавікоў і сфатаграфаваў дом аднаго з іх.
Кастусю Прытуленку 43 гады, і ён з Глуска. Дзе ён працуе зараз – невядома, але яшчэ пару гадоў таму ён дакладна працаваў у сілавых структурах.
Мужчына скончыў Беларускі інстытут правазнаўства, які зараз перайменавалі ва ўніверсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій. Кар'еру пачынаў у пракуратуры Глускага раёна. У 2005 годзе ён быў следчым, а праз некалькі гадоў стаў памочнікам пракурора Глускага раёна.
У мужчыны ёсць непаўналетнія дзеці.
Сёння з'явілася відэа затрымання мужчыны. Ён кажа, што нібыта перадаў каналу “Чорная кніга Беларусі” звесткі некалькі сілавікоў і сфатаграфаваў дом аднаго з іх. Мяркуючы з паведамлення ГУБАЗіК, супраць мужчыны можа быць заведзеная крымінальная справа.